Аўтар сцэнару стужкі Уладзімір Халіп кажа, што яна мусіць паспрыяць выбару беларусаў: «Мне не падабаюцца такія настроі, калі кажуць, што ўсё зменіцца, калі не гэтым разам, то праз год, два, потым. Але ліміт цярпення вычарпаны, выбар трэба і можна рабіць тут і цяпер. Гэты фільм – мажлівасць азірнуцца назад, паглядзець на памылкі, якія мы зрабілі, паслухаць разумных людзей, абудзіцца. Пратэст у грамадстве наспеў, аднак яно раз’яднанае. У нас выдатны народ і выдатная краіна – застаецца толькі прыбраць з дарогі адну перашкоду…»<br />Фільм распавядае пра тое, як у Беларусі паўставаў аўтарытарызм. У стужцы паказаныя малавядомыя кадры на якіх ажываюць падзеі сярэдзіны 90-тых гадоў. Кропкаю незвароту называецца брутальнае збіццё ў красавіку 1995 г. дэпутатаў Вярхоўнага савету, якія галадаваннем у парламенцкай зале пратэставалі супраць змены сімволікі.<br /><br />http://www.baravik.org/topic/451/
